Някляеў запрасіў выбаршчыкаў на прывакзальную плошчу
Кандыдат на пасаду кіраўніка дзяржавы Уладзімір Някляеў на беларускім тэлебачанні пачаў выступленне па-беларуску, далей гаварыў то па-беларуску, то па-руску. Някляеў выступаў на фоне свайго плакату — "За Някляева". Пачаў ён з таго, што хоча "пагаварыць па-чалавечы".
На думку Някляева задача кіраўніка — "слухаць, аналізаваць, рабіць высновы, прымаць рашэнні".
Някляеў запрасіў выбаршчыкаў 6 снежня на прывакзальную плошчу — для правядзення сходу.
Паэт распавёў, што ўчора Лукашэнка заявіў, што "Някляеў атрымлівае расійскія грошы". Аднак па словах палітыка, усе гады свайго прэзідэнцтва Лукашэнка "клянчыў грошы ў Расіі". Як толькі яна перастала даваць — пасварыўся з Расіяй, сцвердзіў палітык.
Някляеў адзначыў, што трэба сябраваць з Еўрасаюзам, але не за кошт сваркі з Расіяй.
Сказаў, што змогуць выплачваць мацярынскі капітал. На дзіця, на яго рост, адзенне, адукацыю, абяцаў не забыць пра дзяцей вайны.
Някляеў упэўніваў, што пенсіі будуць павышацца, прывязвацца да заробкаў.
Паэт заклікаў не хадзіць на датэрміновыя выбары і запрасіў людзей прыходзіць на плошчу 19 снежня а 20-й гадзіне святкаваць перамогу.