Нямцоў не будзе балатавацца ў прэзідэнты Расіі, засталося 5 кандыдатаў

Барыс Нямцоў, адзін з лідэраў партыі “Саюз правых сілаў”, вылучаны партыйным з’ездам кандыдатам у прэзідэнты, заявіў пра сваю адмову ад удзелу ў перадвыбарчай гонцы.  У афіцыйнай заяве палітык заклікаў зняць свае кандыдатуры і двух іншых кандыдатаў у прэзідэнты ад левай і правай апазіцыі – лідэра кампартыі Генадзя Зюганава і кіраўніка “Народна-дэмакратычнага саюза” Міхаіла Касьянава. Нямцоў лічыць, што з вынікам выбараў ужо ўсё зразумела.

Паводле Барыса Нямцова, яшчэ два кандыдаты – Жырыноўскі і Багданаў – “знаходзяцца пад кантролем Крамля”, які прасоўвае свайго галоўнага кандыдата – Дзмітрыя Мядзведзева.

Інтэрфакс