Нямеччына шпіёніць за беларуска-расійскім вайсковым супрацоўніцтвам — БТ
Нямецкія спецслужбы актыўна цікавяцца інфармацыяй пра вайсковае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі. Пра гэта сцвярджае паказаны ў сераду ўвечары на Першым канале беларускага тэлебачання фільм "Сетка". У кінастужцы таксама ацэньваецца дзейнасць міжнародных гуманітарных фондаў і інстытутаў, якія дзейнічаюць у Беларусі і краінах СНД, паведамляе "Інтэрфакс". У фільме даецца відэазапіс гутаркі з нейкім Генадзем Бедункевічам, прадстаўленым як палкоўнік беларускіх Узброеных Сілаў у адстаўцы, які атрымаў палітычны прытулак у Нямеччыне. Ён таксама прадстаўлены як сябра апазіцыйнай сацыял-дэмакратычнай партыі і кіраўнік праваабарончай арганізацыі. Запіс нібыта быў зроблены нямецкімі спецслужбамі ў фільтрацыйным лагеры на тэрыторыі Нямеччыне.
Г.Бедункевіч адказваў на пытанні пра магчымасць усталявання на тэрыторыі Беларусі ядзерных боегаловак, размяшчэнні закансерваваных кропак, дзе раней размяшчаліся ракеты стратэгічнага прызначэння, пра наяўнасць у памежных войсках Беларусі "цеплавізараў", "закрытых" вайсковых гарадкоў. Закраналіся і пытанні вайсковага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі.
БТ вельмі негатыўна ацаніла дзейнасць у Беларусі міжнародных гуманітарных фондаў і інстытутаў, сцвярджаючы, што ўсе яны з'яўляюцца "вузламі сеткі, па якіх перадаюцца вірусы аксамітных рэвалюцый, грошы на іх рэалізацыю".
Па звестках беларускай тэлевізіі, на такую дзейнасць у 2008 годзе, калі адбудзуцца парламенцкія выбары ў Беларусі, ЗША выдзяляюць $27,5 млн і Еўрасаюз 14 млн еўра.