Нямеччына спадзяецца на працяг дэмакратычных зменаў у Беларусі
Працяг дэмакратычных рэформаў застаецца ўмовай для пачатку нармалізацыі адносін паміж Беларуссю і ЕС і поўнай адмены санкцый. Пра гэта 11 лютага заявіў кіраўнік нямецкага МЗС Франк-Вальтар Штайнмаер па выніках сустрэчы са сваім беларускім калегам Сяргеем Мартынавым. Як паведаміла прэс-служба МЗС Нямеччыны, галоўнай тэмай сустрэчы сталі двухбаковыя адносіны, а таксама адносіны паміж Беларуссю і ЕС. Нямецкі міністр лічыць, што новая палітыка ЕС "Усходняе партнёрства" дасць новыя магчымасці, у тым ліку Беларусі. На яго думку, ад беларускіх уладаў залежыць, ці зможа краіна імі скарыстацца.
Візіт міністра замежных спраў Беларусі ў Нямеччыну на такім узроўні — першы за апошнія 14 гадоў. У рамках візіту С.Мартынава запланаваныя перамовы з прэм'ер-міністрам федэральнай зямлі Брандэнбург Матыясам Платцэкам. Мартынаў таксама сустрэнецца з кіраўніцтвам Усходняга камітэта нямецкай эканомікі і прадстаўнікамі палітычных і бізнэсовых колаў Нямеччыны.
БелаПАН