Нямецкі дэпутат: Мы ў шоку. Ніхто не мог прадугадаць такі паварот падзей
Па словах Марыі Луізы Бэк, якая сёння наведала Мінск, Еўрасаюз мусіць
знайсці моцны адказ на падзеі ў Беларусі. Яна распавяла, што ў Бруселі
ўжо пачалі працаваць спецыяльныя камісіі па разгляду сітуацыі ў нашай
краіне.
Дэпутат бундэстагу Марыя Луіза Бэк наведала сёння Мінск. На сустрэчы з прэсай, яна прызналася, што на Захадзе ніхто не чакаў такога брутальнага павароту падзей у Беларусі. Па яе словах, калі Еўрасаюз сябе паважае, то мусіць знайсці моцны адказ на тое, што адбываецца ў нашай краіне апошнія 10 дзён.
Галоўная мэта візіту, адзначыла дэпутат, каб асуджаныя людзі адчулі, што Захад ад іх не адварочваецца, а клапоціцца. Яна спадзяецца, што гэта інфармацыя як-небудзь дойдзе асабліва да тых, каму пагражаюць вялікія тэрміны зняволення, і да тых, каго знявечылі.
Марыя Луіза Бэк: “Натуральна, што самае галоўнае – гэта лёс тых, хто знаходзіцца ў турмах. Бо катаванні ў засценках КДБ у краіне, якая ўваходзіць у АБСЕ, – недапушчальныя. І несувымерных штрафаў за права на дэманстрацыю таксама быць не павінна”.
Зараз Еўропа, і Нямеччына ў прыватнасці, знаходзіцца ў калядным сне. Заканадаўчыя органы на вакацыях, чыноўнікі таксама. Але замежны дэпутат паабяцала, што Еўрасаюз дасць належную ацэнку і адказ у самы блізкі час.
Марыя Луіза Бэк: “Пакуль яшчэ не было нейкіх палітычных узгадненняў альбо дыскусіі. Пакуль мы самі ў шоку. Ніхто не разлічваў на такое палітычнае развіццё падзей. Зразумела, існавалі рознагалоссі, наколькі трывалай будзе палітыка лібералізацыі. Але ніхто не разлічваў, што падзеі займеюць яшчэ больш драматычны паварот, чым у 2006 годзе”.
Пасяджэнне міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза чакаецца толькі ў другой палове студзеня. Але ў Бруселі ўжо пачалі працаваць спецыяльныя камісіі па разгляду сітуацыі ў Беларусі.
Марыя Луіза Бэк: “Калі Захад хоча сам сябе браць усур'ёз, то ён павінен адказаць, і адказаць моцна, на тое, што адбываецца ў краіне ў апошнія 10 дзён. І ў АБСЕ таксама павінны абмеркаваць тое, што адна з краінай ніякай увагі не надае асноўным прынцыпам арганізацыі”.
Дэпутат лічыць, што міністры зноўку замарозяць уезд у Еўрасаюз беларускім чыноўнікам. Нагадаем, рашэнне аб чарговай размарозцы візавай забароны на год ЕС прыняў усяго месяц таму. А вось візавую палітыку да простых грамадзян трэба спрашчаць, лічыць Марыя Луіза Бэк.
Марыя Луіза Бэк: “Я ніколі не ставілася з разуменнем да аргументацыі Еўракамісіі, што з беларусаў трэба браць 60 еўра за візу, бо яны жывуць у аўтарытарнай краіне. Бо такім чынам Еўрасаюз дапамагае рэжыму трымаць людзей невыязнымі”.
Лібералізацыя візавай палітыкі – гэта хіба адзіны пункт, па якім супадаюць мая думка з пазіцыяй беларускага ўраду, пажартавала Марыя Луіза Бэк.
Яна таксама паведаміла, што чыноўнікі з Міністэрства замежных спраў адмовіліся з ёй сустрэцца, хаця сустрэча была загадзя ўзгодненая.
Марыя Луіза Бэк: “Міністэрства замежных спраў Беларусі, з якім была дамоўленасць па часе сустрэчы, так занята, што не знайшло часу сустрэцца са мной. Я бяру гэта да ведама, і маю сваю думку на гэты конт”.
Трэба дадаць, што галоўны рэдактар “Народнай Волі” Іосіф Сярэдзіч, які прыйшоў на сустрэчу з Марыяй Луізай Бэк, мусіў сысці проста пасярод прэс-канферэнцыі на допыт у КДБ.
Нагадаем, што 23 снежня міністр замежных спраў Нямеччыны Гідо Вэстэрвеле (разам з міністрамі Чэхіі, Швецыі і Польшчы) надрукаваў у амерыканскай газеце New York Times артыкул пад назвай “Лукашэнка – лузер”. Там гаворыцца, што “пазітыўны дыялог са спадаром Лукашэнкам – пустая трата часу і грошай”, што вынікі выбараў сфальсіфікаваныя, а рэпрэсіі сталі часткай палітычнага жыцця Беларусі.