Нямецкі дэпутат захоўваў дзіцячую парнаграфію
Пракуратура завяршыла папярэдняе расследаванне ў справе дэпутата бундэстага Ёрга Таўса (Jorg Tauss). У яго кампутары была знойдзеная дзіцячая парнаграфія. Пракуратура Карлсруэ гатовая абвінаваціць дэпутата, аднак бундэстаг яшчэ павінен пагадзіцца з выстаўленнем абвінавачвання парламентару. Матэрыялы былі выяўленыя ў персанальным кампутары Таўса на пачатку сакавіка. У выніку скандалу 20 чэрвеня дэпутат быў вымушаны пакінуць пасаду ў СДПГ і перайшоў у Пірацкую партыю. Паводле газеты Bild, таксама ў дэпутата былі знойдзеныя тры кружэлкі DVD і фота ў мабільным тэлефоне.