Нямецкія хакеісты сенсацыйна абыгралі чэхаў

На маскоўскім чэмпіянаце свету па хакеі 3 траўня пачаліся гульні другога этапу. Нечаканым стаў вынік паядынку паміж дэбютантам вышэйшага дывізіёна Нямеччынай і віцэ-чэмпіёнам Чэхіяй: нямецкія хакеісты выйгралі з лікам 2:0 (1:0, 0:0, 1:0). У другім матчы групы "F", дзе выступае зборная Беларусі, амерыканцы адолелі славакаў - 4:2 (2:1, 2:0, 0:1). Два матчы адбыліся ў групе "Е": Данія - Швецыя - 2:5 (2:2, 0:1, 0:2), Швейцарыя - Фінляндыя - 0:2 (0:0, 0:0, 0:2). У гэтай гульні лінейным арбітрам быў Іван Дзядзюля з Беларусі.

Становішча каманд:

Група "Е":


1. Швецыя - 9 ачкоў (3 гульні, розніца шайб 18-3),
2. Расія - 6 (2, 14-5),
3. Фінляндыя - 6 (3, 12-7),
4. Швейцарыя - 3 (3, 2-9),
5. Італія - 0 (2, 2-9),
6. Данія - 0 (3, 5-20).

Група "F":

1. Канада - 6 (2, 8-6),
2. Чэхія - 6 (3, 12-7),
3. ЗША - 6 (3, 12-7),
4. Славакія - 3 (3, 11-10),
5. Нямеччына - 3 (3, 5-8),
6. Беларусь - 0 (2, 3-13).

Сёння пройдуць матчы Канада - Беларусь (пачатак у 15.15) і Расія - Італія. У гэты ж дзень стартуе турнір за 13-16-е месцы. Запланаваныя паядынкі Аўстрыя - Нарвегія і Латвія - Украіна.