Нямецкія студэнты выйгралі чэмпіянат сярод дрэнных танцораў
Група студэнтаў з нямецкага горада Фехт у Ніжняй Саксоніі выйграла чэмпіянат свету сярод выканаўцаў самых уродскіх танцаў. Каманда Die Dezentiner перамагла на спаборніцтве сапернікаў з Нямеччыны, Швейцарыі ды Люксембургу. Арганізатары чэмпіянату адзначылі Die Dezentiner за "эпічна агідны і жахлівы выступ". На думку аргкамітэта турніру, перамога ў такім спаборніцтве - вельмі сур'ёзнае дасягненне, бо дрэнны танец патрабуе значна больш высілкаў, чым прыгожы і зладжаны нумар.
Упершыню чэмпіянат сярод дрэнных танцораў прайшоў у Нямеччыне ў 2009 годзе, адзначае "Нямецкая хваля". Галоўнай мэтай мерапрыемства стала выяўленне новых формаў і відаў незвычайнай, дзіўнай і непрыгожай харэаграфіі.