Нявыглас: Праз два гады ў абласных цэнтрах павінны быць футбольныя манежы

Да канца 2010 гады ў кожным абласным цэнтры павінен быць пабудаваны футбольны манеж. Пра гэта паведаміў старшыня Беларускай федэрацыі футбола Генадзь Нявыглас у інтэрв'ю газеце "Всё о футболе". Рашэнне пра будаўніцтва футбольных манежаў ва ўсіх абласных цэнтрах прыняў кіраўнік Беларусі. Па словах Г.Нявыгласа, кіраваліся пры гэтым досведам Нарвегіі.  

БелаПАН