"Океан Ельзи" аштрафаваныя за незаконную працоўную дзейнасць у Расіі

Пра гэта паведамляе "Украінская праўда" са спасылкай на сайт рэгіянальнага ўпраўлення Федэральнай міграцыйнай службы.


2 лістапада падчас незапланаванай праверкі супрацоўнікі УФМС па Саратаўскай вобласці праверылі лядовы палац спорту "Крышталь", дзе гралі украінскія музыкі. Было выяўлена, што 9 удзельнікаў гурта — грамадзян Украіны не маюць і не афармлялі дакументаў на здзяйсненне працоўнай дзейнасці на тэрыторыі Расіі.


У выніку каманда "Океана Ельзи" была прыцягнута да адміністратыўнай адказнасці і аштрафаваная на 18 тысяч расійскіх рублёў. Праўда, арганізатарам канцэрту давядзецца заплаціць штраф нашмат большы — 225 тысяч рублёў.