Органы апекі адмаўляюць спробу забраць дзіця Саннікава і Халіп
Ва ўпраўленні адукацыі Партызанскага раёна Мінска абвяргаюць інфармацыю пра тое, што органы апекі намагаліся забраць сына Андрэя Саннікава і Ірыны Халіп з дзіцячага садка без ведама родных. Як заявіла БелаПАН начальнік упраўлення адукацыі Любоў Дзейкіна, нічога падобнага не было. Органы апекі, паводле яе словаў, "не мелі намеру забіраць дзіцяці".
Дзейхіна адзначыла, што ў падобных выпадках шукаюць блізкіх сваякоў, калі ў гэтым ёсць неабходнасць. Паводле яе словаў, органы апекі "адназначна зацікаўленыя, каб дзіця заставалася ў сям'і".
Дзейхіна адзначыла, што ў падобных выпадках шукаюць блізкіх сваякоў, калі ў гэтым ёсць неабходнасць. Паводле яе словаў, органы апекі "адназначна зацікаўленыя, каб дзіця заставалася ў сям'і".