Озі Осбарн прыдумаў новую назву альбома
Рок-ветэран Озі Осбарн (Ozzy Osbourne) прыдумаў новую назву для свайго дзясятага студыйнага альбома, які зараз рыхтуецца да выданя. Кружэлка будзе называцца «Scream». Нагадаем, што першапачаткова дыск
планавалася назваць «Soul Sucka». Але пасля апублікавання першага
варыянту загалоўка на Озі абрынулася лавіна крытыкі з боку яго
прыхільнікаў, якія шчыра не разумелі, як можна было абраць такую
няўдалую, на іх думку, назву.
Музыка прыслухаўся да іх словаў і паабяцаў падумаць над лепшым варыянтам. Новая назва «Scream» мае як перавагі, так і недахопы – яна значна менш правакацыйная, але і зусім нецікавая. Такі ж загаловак носяць прынамсі чатыры выдадзеныя за апошнія некалькі год альбомы – Крыса Корнэла, Tokio Hotel, Тоні Марціна і Melody Club.
Выхад осбарнаўскага «Scream» запланаваны на чэрвень гэтага года. Падрабязнасці рэлізу пакуль трымаюцца ў сакрэце. Вядома толькі, што першай апублікаванай песняй з альбома стане кампазіцыя «Let Me Hear You Scream», якую можна будзе пачуць у адным з эпізодаў тэлевізійнай камедыі «CSI: NY».
Тэлевізійная прэм'ера песні адбудзецца 14 красавіка. «Scream» стане паслядоўнікам сольнага дыска Озі Осбарна «Black Rain», выдадзенага ў 2007-м годзе.
Фота: www.thehollywoodnews.com