Па факце гібелі дзіця ў ДТЗ у Брэсце распачалі крымінальную справу

Следчы камітэт займаецца высвятленнем абставінаў гібелі вучня другога класа, які 18 сакавіка трапіў пад колы машыны ў Брэсце. Кіроўцу, які збіў дзіця, інкрымінуюць парушэнне правілаў дарожнага руху, якое па неасцярожнасці пацягнула за сабой смерць чалавека. Пра гэта інфармуе ўпраўленне Следчага камітэту на Брэсцкай вобласці.

18 сакавіка каля 13.00 у Брэсце па вуліцы Смірнова кіроўца “Аудзі А6” наехаў на вучня другога класа, які пераходзіў дарогу ў недазволеным месцы. Хлопчык загінуў ад атрыманых пашкоджанняў. Паводле праведзенай экспертызы, кіроўца машыны быў цвярозы.