Па факце віцебскага выбуху распачатая крымінальная справа

Крымінальную справу распачала пракуратура па факце ўчорашняга выбуху ў Віцебску ў адміністрацыйным будынку філіяла прадпрыемства "Віцебскаблгаз". Падрабязнасці гэтага здарэння паведамляе нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:

“Трое пацярпелых - мужчына і две жанчыны, усе яны - супрацоўнікі гэтага прадпрыемства, з моцнымі апёкамі былі дастаўлены ў лякарню. Мужчына знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане - у яго было пашкоджана амаль 90 адсоткаў цела. Адна з жанчын атрымала апёкі 60 адсоткаў цела, другая – 30 адсоткаў. Слядоў выбуховага прыстасавання на месцы не знайшлі”.

Паводле папярэдняй версіі, выбухнула ёмкасць з нейкай гаручай вадкасцю. Яе ўзарваў 38-гадовы супрацоўнік "Віцебскгаза", які высвятляў асабiстыя адносіны з калегай-жанчынай. У кабінеце былі выбітыя дзверы, ад высокай тэмпературы пашкоджаная аргтэхніка, абвалілася столь.