Па Гродне гуляла аголеная жанчына

Фатаграфія аголенай жанчыны, якая ідзе па вуліцы, з'явілася ў сацыяльных сетках у панядзелак, 23 чэрвеня.



Як піша газета "Вечерний Гродно" са словаў міліцыянтаў, жанчына сапраўды хадзіла галяком па вуліцы. Выпадак адбыўся ў чацвер, 19 чэрвеня. Гродзенку спынілі супрацоўнікі Дэпартамента аховы. Як апынулася, яна мае псіхічнае захворванне і цяпер знаходзіцца ў Гродзенскім абласным клінічным цэнтры "Псіхіятрыя-наркалогія".



Дарэчы, такія паводзіны здаровага чалавека могуць расцэньвацца як дробнае хуліганства. За гэта пагражае штраф ад 300 тысяч да 4,5 млн рублёў (ад двух да трыццаці базавых велічыняў) або адміністрацыйны арышт.



Фота — s13.ru