Па Мастоўскім раёне ездзіць агітаўтобус з артыстамі і ідэолагамі
Па ініцыятыве аддзелу ідэалагічнай работы Мастоўскага райвыканкаму па раёне перад выбарамі пачаў ездзіць агітаўтобус з самадзейнымі спевакамі, прадстаўнікамі ўладаў і мясцовымі ідэолагамі. Нумары мастацкай самадзейнасці перамяжаюцца выступамі агітатараў. Найбольш часта размовы вядуцца аб прэзідэнцкіх выбарах, падрыхтоўцы да чацвёртага Ўсебеларускага народнага сходу і аб тым, як шмат у Беларусі робіцца для звычайных людзей.
Такая акцыя ў Мастоўскім раёне праходзіць ужо чацвёрты год. Аднак зараз паездкі адбываюцца надзвычайна актыўна і за дзень агітаўтобус звычайна паспявае пабываць адразу ў некалькіх вёсках. Ужо такім чынам было наведана каля 40 вёсак.