Па нафтаправодзе Адэса — Броды пачалася пракачка нафты для Беларусі

Пробная пракачка нафты для Беларусі пачалася па нафтаправодзе Адэса — Броды ў аверсным рэжыме. Мяркуецца, што ўжо сёння гэтая венесуэльская нафта пачне транспартавацца з Украіны па магістральным нафтаправодзе "Дружба" на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, інфармуе БЕЛТА.  Нагадаем, раней нафта, якая танкерамі дастаўляецца з Венесуэлы ў Адэсу, транспартавалася ў Беларусь выключна чыгункай. Кантракт на пробную пракачку венесуэльскай нафты быў падпісаны Беларуссю з украінскім бокам у канцы кастрычніка.