Па "справе 19 снежня" затрымана ўжо больш за 40 чалавек

Больш за 100 чалавек-удзельнікаў акцыі 19 снежня на плошчы Незалежнасці ў Мінску апазнаныя, больш за 40 з іх затрыманыя.

Пра гэта было паведамлена ў відэафільме "Плошча. Жалезам па шкле", паказаным учора ўвечары на Першым тэлеканале. Гэтых людзей назвалі "ўдзельнікамі беспарадкаў".