Па справе аб аварыі ў маскоўскім метро затрымалі двух чалавек

Іх падазраюць у парушэнні патрабаванняў транспартнай бяспекі, паведамляе  ria.ru са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Следчага камітэта Расіі Уладзіміра Маркіна.

Па яго словах, затрыманых ужо дапыталі. Бліжэйшым часам следства плануе выставіць ім абвінавачванне і абраць меру стрымання.

Нагадаем, што ў аўторак пасля рэзкага спынення цягніка метро тры вагоны сышлі з рэек. Паводле апошніх звестак, загінулі 22 чалавекі, пацярпелі 158, прычым 146 з іх шпіталізаваныя.

Фота — ria.ru