Па справе аб "беспарадках" дапытаны сведка, які ў іх не ўдзельнічаў

Допыт доўжыўся больш за дзве гадзіны. Дапытвалі як сведку па справе аб "масавых беспарадках" 19 снежня.

"Пыталіся, ці быў я на плошчы, ці ведаю лідэраў апазіцыйных арганізацый і партый, ці магу супрацоўнічаць па гэтай крымінальнай справе. На гэта я адказаў, што на Плошчы мяне не было, хто са знаёмых туды ездзіў, не ведаю", — распавёў Варашылаў праваабарончаму цэнтру "Вясна".