Па Ўльянаўску ездзіла аўто з беларускімі нумарамі і голай дзяўчынай

У расійскім Ульянаўску 12 жніўня міліцыя лавіла BMW з беларускімі нумарамі. На даху машыны, паведамляе сайт "УльяновскСити", у люку сядзела аголеная дзяўчына, якая размахвала рукамі ўсім навакольным. Ніводзін з відавочцаў не змог запомніць колер машыны, але чорныя стрынгі дзяўчыны запомнілі ўсё. Аўтамабіль так і не затрымалі.