Па ўзроўні інфляцыі Беларусь займае першае месца ў Еўропе
Беларусь заняла першае месца ў Еўропе па ўзроўні інфляцыі ў 2010 годзе, сведчыць інфармацыя Расстата, падрыхтаваная на аснове публікацый Еўрастата, нацыянальных статыстычных службаў і дадзеных, якія размяшчаюцца ў сетцы Інтэрнэт у адпаведнасці з патрабаваннямі Спецыяльнага стандарту распаўсюджання дадзеных МВФ, перадае АФН.
"У снежні 2010г. у параўнанні са снежнем 2009г. сярод разгледжаных замежных краін найболей прыкметны прырост спажывецкіх коштаў назіраўся ў Беларусі (9,9%), Украіне (9,1%), Румыніі (7,9%)", - гаворыцца ў паведамленні Расстата.
Пры гэтым у сярэднім па краінах Еўрапейскага саюза спажывецкія кошты выраслі на 2,6%.