Па ўзроўню інфляцыі Беларусь заняла 5 месца ў Еўропе

Па росту спажывецкіх коштаў з пачатку года Беларусь апераджаюць толькі Мальта, Румынія, Расія і Казахстан, паведамляе "Ежедневник". Паводле аналізу, падрыхтаванага Федэральнай службай дзяржаўнай статыстыкі, найбольш высока ўзровень спажывецкіх коштаў падняўся ў Мальце: 5 з паловай адсоткі. У Беларусі інфляцыя дасягнула амаль 4 з паловай адсоткаў. Для параўнання ў Латвіі гэты паказчык склаў 2%, у Польшчы менш 2%. Ірландыя стала адзінай еўрапейскай краінай, дзе ўзровень спажывецкіх коштаў знізіўся -ён склаў 0.3%