Па вуліцах Вільні пройдзе шэсце ў памяць Кастуся Каліноўскага
21 сакавіка, напярэдадні гадавіны смерці Кастуся Каліноўскага, па вуліцах Вільні пройдзе шэсце, прысвечанае паўстанню 1863 года. Пра гэта паведамляе сайт DELFI. У 12:00 у навучальным корпусе Еўрапейскага гуманітаргана ўніверсітэта з адкрытымі лекцыямі выступяць гісторыкі і краязнаўцы. А у 15:30 адбудзецца шэсце ад Лукішскай плошчы да гары Гедыміна, дзе, па адной з версій, пахаваны Кастусь Каліноўскі.
Дзень Памяці Кастуся Каліноўскага арганізуе Таварыства Беларускай Культуры ў Літве і “Беларуская Нацыянальная Памяць”.
Дзень Памяці Кастуся Каліноўскага арганізуе Таварыства Беларускай Культуры ў Літве і “Беларуская Нацыянальная Памяць”.