Па вячэрняму Гомелю хадзілі жывыя мерцвякі

Увечары 31 кастрычніка па цэнтральнай вуліцы Гомеля прайшло каля двух дзесяткаў зомбі. Чарговы флэш-моб адбыўся з нагоды Хэлоўіна.  Рэакцыя людзей на хадзячых мерцвякоў была даволі ветлівай. Малыя дзеці былі ў захапленні.

Зомбі зніклі так жа непрыкметна, як і з’явіліся. Працягласць флэш-моба склала каля 10-15 хвілін.