Па выніках першага конкурснага дня на “Базары” ў лідэрах двайнік Баскава

Пасля першага конкурснага канцэрта выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск-2009” на “Славянскім базары” зразумела, што хвароба, праз якую Мікалай Баскаў адмовіўся ад пасады старшыні міжнароднага журы, прыйшлася яму вельмі да часу. Ва ўсякім разе расійскі спявак адчуваў бы сабе няёмка, выстаўляючы адзнакі свайму “двайніку”. Канкурсант з Расіі Зьміцер Даніленка дакладна капіруе манеру выканання, інтанацыі Баскава, да і голасам ён падобны да Мікалая. Да пачатку віцебскага фестывалю хадзілі чуткі, што Баскаў падтрымлівае Даніленку. На расійскай “Рамансіядзе” у мінулым годзе Мікалай ўжо адзначыў маладога спевака прэміяй у 100 тысяч расійскіх рублёў. І у адборы канкурсанта на “Базар” ад Расіі Баскаў быў на чале журы. Не з’явіўшыся сёлета ў Віцебску, Мікалай пазбавіўся магчымасці яшчэ раз падтрымаць свайго пратэжэ, але і пазбегнуў непрыемных пытанняў з боку журналістаў і абвінавачванняў у лабіраваніі “любімчыка”.

Па выніках першага дня конкурсу Даніленка і без падтрымкі Баскава выйшаў на першае месца, набраўшы 95 балаў са 100 магчымых. Беларускі канкурсант Андрэй Коласаў мае 92 баллы, столькі ж мае македонскі спявак Влатка Лазаноскі. У конкурсе ў гэтым годзе бяруць удзел 16 спевакоў замест сямнадцаці – канкурсанта з Босніі і Герцагавіны падвялі спонсары, якія не змаглі кампенсаваць яму выдаткі на дарогу да Віцебску.

Цікава, што абодва лідэра – расіянін Даніленка і беларус Коласаў – насамрэч родам з Гомеля, і нават нейкі час працавалі разам у Гомельскай абласной філармоніі. Так што нават калі  сёлета на “Базары” пераможа расіянін, беларусы і гэта змогуць залічыць у свае поспехі. Прэцэдэнт ужо ёсць – “беларускі хлопчык” Аляксандар Рыбак, пераможца "Еўрабачання", якім на Беларусі ганарацца, як сваім.