Пабачыў свет каляндар аголеных беларускіх літаратараў (фота)

Для календара “Канец словаў” распрануліся філосаф Валянцін Акудовіч, паэт, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Андрэй Хадановіч, журналіст Севярын Квяткоўскі, музыка Андрэй Такіданг, а таксама, Юрась Барысевіч, Андрэй Адамовіч, Віталь Рыжкоў, Сяргей Прылуцкі ды іншыя беларускія літаратары.   "Нашая мэта — правакацыя і гульня, у тым ліку і з гендэрнымі клішэ. Як сказаў адзін з удзельнікаў праекту, прыспеў час “паказаць “фак” нашаму пурытанскаму грамадству”. Зрэшты, аголенасць у “Канцы словаў” выступае перадусім як радыкальны спосаб звярнуць ўвагу. І тое, што “гэта” робяць мужчыны, дазволіць нашаму грамадству хутчэй зрэагаваць на імпульс", — кажуць аўтары ідэі "голага календара".

Прэм’ера-прэзентацыя праекту адбудзецца ў Мінску 19 чэрвеня, а 18-й гадзіне ў бар-клубе “6А” (Партызанскі праспект, 6A).


Андрэй Адамовіч


Андрэй Такіданг


Валянцін Акудовіч