Пачаўся чвэрцьфінальны этап плэй-оф адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакею

Першыя чвэрцьфінальныя матчы плэй-оф адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакею прайшлі 5 сакавіка.
"Юнацтва" перамагло "Хімік-СКА" з лікам 4:1, "Металург" прайграў "Кераміну" - 2:3, "Гомель" выйграў у "Нёмана" - 3:1, "Хімвалакно" - "Віцебск" - 3:0.

6 сакавіка супернікі сустрэнуцца зноў. Чвэрцьфінальныя серыі праводзяцца да трох перамог адной з камандаў.

БелаПАН