Пачаўся пазачарговы з'езд Партыі БНФ, будзе разгледжаная "справа Міхалевіча"

У Мінску пачаў працу пазачарговы з'езд Партыі БНФ. На ім мусіць быць абмеркаванае пытанне вылучэння дэлегатаў ад партыі на парламенцкіх выбарах. Таксама, магчыма, з'езд абмяркуе "справу Міхалевіча".  Нагадаем, 33-гадовы намеснік старшыні Партыі БНФ Алесь Міхалевіч у чэрвені быў выключаны з яе шэрагаў. Старшыня партыі Лявон Баршчэўскі сцвярджаў, што ён адмовіўся выконваць рашэнні сойма, крытыкаваў у СМІ партыйнае кіраўніцтва. Міхалевіч мяркуе, што партыйны статут дазваляе такую крытыку.

Найхутчэй "справа Міхалевіча" на з'ездзе будзе разглядацца за зачыненымі дзвярыма - журналістаў папросяць выйсці з памяшкання, інфармуе БелаПАН.