Пачаўся ператрус у каардынатара кампаніі "Гавары праўду" Сяргея Клюева
У 7-30 у Мінску пачаўся ператрус у каардынатара кампаніі "Гавары праўду" Сяргея Клюева. Да яго прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і невядомыя ў цывільным, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".