Пачаўся разгляд касацыйных скарг Рамана Менцюка і яго жонкі Вольгі
У Мінскім абласным судзе 5 снежня пачаўся разгляд касацыйнай скаргі Рамана Менцюка, які пратараніў "жывы шчыт" ў сакавіку сёлета. Нагадаем, што 29 кастрычніка суд Мінскага раёна прызнаў Р.Менцюка вінаватым у злачынстве, прадугледжаным ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэксу (парушэнне правіл дарожнага руху пры эксплуатацыі транспартнага сродку, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага пашкоджання). Ён асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму і пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі на пяць гадоў.
Адначасова ў судзе разглядаецца касацыйная скарга жонкі Рамана Менцюка Вольгі. 31 кастрычніка суд Мінскага раёна прысудзіў яе да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна. Вольга Мянцюк таксама пазбаўленая права кіраваць транспартным сродкам тэрмінам на тры гады.
БелаПАН