Пачаўся візіт у Беларусь прадстаўніка Сусветнага банка

13 верасня пачаўся візіт у Беларусь дырэктара аддзела Украіны, Беларусі і Малдовы Сусветнага банка Марціна Райзера, паведамляе газета "Наша Ніва" Марцін Райзер правядзе сустрэчы ва ўрадзе, Нацыянальным банку і Адміністрацыі прэзідэнта, з прадстаўнікамі міжнароднай супольнасці, бізнес- і аналітычных колаў. Возьме ўдзел у абмеркаваннях, што пройдуць падчас візітаў экспертаў Сусветнага банка, якія працуюць у краіне, па пытаннях макраманіторынгу, прыватызацыі, падаткова-бюджэтнай палітыкі.

16 верасня запланавана паездка Райзера ў Брэст, дзе ён сустрэнецца з кіраўніцтвам вобласці і наведае свабодную эканамічную зону «Брэст».

Нагадаем, у снежні 2009 года Беларусь атрымала ад Сусветнага банка пазыку на мэты развіцця ў 200 млн. долараў ЗША. Беларусь стала членам Сусветнага банка ў 1992 годзе. За гэты час краіне было выдзелена 643 млн. долараў ЗША на рэалізацыю праектаў.