Пачне працу камісія Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі
Камісія Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі можа пачаць працу бліжэйшым часам, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, які ўзяў удзел у пасяджэнні Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС у Маскве 12 снежня. Сідорскі паведаміў, што прэм'ер-міністры трох краін у пятніцу падпісалі 15 пагадненняў у галіне мытна-тарыфнага рэгулявання і гандлёвага рэжыму. У прыватнасці, паводле ягоных словаў, падпісанае пагадненне наконт
механізму прымянення тарыфных квотаў, пра тарыфныя ільготы, пра парадак
налічэння і аплаты мытных плацяжоў.
Апрача таго, падпісаныя дакументы пра парадак дэкларавання мытнага кошту тавараў, пратакол пра абмен інфармацыяй, і пагадненне аб правілах вызначэння паходжання тавараў з развіваных краінаў.
БелаПАН
Апрача таго, падпісаныя дакументы пра парадак дэкларавання мытнага кошту тавараў, пратакол пра абмен інфармацыяй, і пагадненне аб правілах вызначэння паходжання тавараў з развіваных краінаў.
БелаПАН