Пацвердзілася інфармацыя пра арышт гендырэктара "Забудовы"

У атрыманні "буйнога хабару" падазраецца генеральны дырэктар будаўнічай кампаніі "Забудова". Паводле слоў намесніка генпракурора Беларусі Віктара Конана, гаворка ідзе пра 5 тысяч долараў.
Нагадаем, на мінулым тыдні з'явілася інфармацыя пра арышт гендырэктара "Забудовы". Конан яе пацвердзіў.

Адзначым, што домабудаўнічы камбінат ААТ "Забудова" знаходзіцца ў пасёлку Чысць Маладзечанскага раёна. У склад прадпрыемства ўваходзяць 5 заводаў, інфармуе БЕЛТА.