Пацвердзілася інфармацыя пра смерць у падзямеллі пад Пензай дзвюх жанчын

Апошнія дзевяць сектантаў, якія хаваліся ў падзямеллі ў Пензенскай вобласці Расіі, выйшлі на паверхню.  Выратавальнікі і міліцыянты знайшлі пахаваныя целы дзвюх жанчын, якія памерлі падчас знаходжання пад зямлёй. Цяпер будзе праведзеная судова-медычная экспертыза, інфармуе "Інтэрфакс".

Нагадаем, 35 чалавек, у тым ліку грамадзяне Беларусі, знаходзіліся пад зямлёй з лістапада мінулага года ў чаканні "канца свету". У сакавіку-красавіку на паверхню выйшлі некалькі груп людзей. Тады і стала вядома пра смерць дзвюх жанчын, сярод якіх можа быць беларуска.