Пацярпелых з Пінска прывезлі ў рэанімацыю Брэсцкай абласной лякарні

Работнікаў "Пінскдрэва", пацярпелых ад учорашняга выбуху на фанернай фабрыцы, прывезлі ў Брэсцкую абласную лякарню. У прыёмным пакоі лякарні карэспандэнту Еўрарадыё паведамілі:
Супрацоўніца лякарні: "Паступілі з Пінску людзі. У розных аддзяленнях рэанімацыі ляжаць".

Дэталі пра пацярпелых ад выбуху можа паведаміць толькі адміністрацыя, заявіла супрацоўніца лякарні.  Паводле інфармацыі Еўрарадыё, у Брэст прывезлі трох чалавек у асабліва цяжкім стане.