Пацярпелыя на "Пінскдрэве" застаюцца ў цяжкім стане

Стан пацярпелых на "Пінскдрэве" застаецца цяжкім. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў шпіталі ў Пінску. Па іх словах, пакуль нікому не стала лепш.
Супрацоўнік пінскага шпіталя: "Стан у нас цяжкі, стабільны".

У такім жа стане пацярпелыя і ў Мінску. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла і загадчыца рэанімацыі Мінскай лякарні хуткай дапамогі Ларыса Залатухіна. Нагадаем, што ў Мінску 7 пацярпелых былі падключаныя да апарату штучнага дыхання. Усе яны застаюцца ў непрытомнасці.