Пад Баранавічамі юнакі спынілі грузавік з дапамогай каменя
Непаўналетні жыхар Ляхавіцкага раёна можа патрапіць у турму за тое, што спрабаваў спыніць аўтамабіль з дапамогай каменя. 17-гадовы хлопец з сябрам вярталіся э вёскі Петкавічы Баранавіцкага раёна. Ісці пешшу надакучыла і яны вырашылі спыніць грузавік, што рухаўся ў спадарожным накірунку. Пабачыўшы, што кіроўца ЗІЛа спыняцца не збіраецца, адзін з падлеткаў запусціў у лабавое шкло машыны каменем. Шкло разляцелася на дробныя кавалкі. На шчасце, кіроўца ўхіліўся ад удару і не пацярпеў. Распачатая крымінальная справа.