Пад беларускім прэсам #9: У прадпрымальнікаў здарыўся нервовы зрыў
У мінулую нядзелю больш за 100 прадпрымальнікаў прынялі ўдзел у стыхійным мітынгу на рынку “Ждановічы”. Пра гэта паведамлялі як дзяржаўныя, так і недзяржаўныя газеты. Пісалі, праўда, па-рознаму – бачанне праблемы незалежнымі СМІ і “Советской Белоруссией” разыходзяцца.
19 жніўня, спярша ў электронных, а затым і ў папяровых выданнях з’явілася інфармацыя:
“У гандлёвым цэнтры "Ждановічы" ў павільёне “Свет моды” адбыўся стыхійны мітынг прадпрымальнікаў.
Мітынг быў справакаваны некалькімі супрацоўнікамі падатковай інспекцыі, якія зрабілі ў адной прадпрымальніцы кантрольную закупку і пасля намагаліся сканфіскаваць у яе футры на буйную суму грошай”.
Інфармацыя пра колькасць удзельнікаў мітынгу была неаднолькавай. Агенцтва БелаПАН піша: “Больш за 100 прадпрымальнікаў прынялі ўдзел у стыхійным мітынгу...” На сайце Аб’яднанай грамадзянскай партыі гэтая лічба ў тры разы большая: “Стыхійная акцыя пратэсту прадпрымальнікаў прайшла 19 жніўня на рынку “Ждановічы”. Каля 300 чалавек выступілі супраць дзеянняў інспектараў падатковай службы”. Радыё Свабода мяркуе, што “натоўп налічваў прыблізна дзве сотні чалавек”.
Разыходжанні не тое каб вялікія, і асаблівай ролі гэтыя лічбы не граюць. Куды большыя і істотныя адрозненні назіраюцца ў спробах знайсці вінаватага. Лідэра грамадскага аб’яднання “Перспектыва” Анатоля Шумчанку цытуе Хартыя’97:
“Стыхійны мітынг прадпрымальнікаў – гэта як нервовы зрыў і вынік масавых канфіскацый тавараў у індывідуальных прадпрымальнікаў, якія праходзяць сёння па ўсёй краіне. Мы лічым патрабаванні, якія нам пры гэтым прад’яўляюць кантралюючыя органы, абсалютна неабгрунтаванымі і надуманымі...”
Старшыня каардынацыйнага савету прадпрымальнікаў рынкаў Мінску Аляксандр Макаеў у інтэрв’ю Салідарнасці таксама скардзіцца на падатковыя органы:
“У апошні час нас проста задавілі праверкамі. Пасля ўвядзення спрошчанай сістэмы гандлю шмат хто сёння не заўсёды валодае інфармацыяй пра неабходныя дакументы. Некаторых уводзіць у зман сама падатковая, калі кажа пра тое, што ніякіх накладных не трэба. Цяпер для прадпрымальнікаў стварылі столькі перашкод, што, калі мы будзем выконваць усе патрабаванні, мы проста не здолеем існаваць”.
Галоўныя нараканні прадпрымальнікаў – на пастаянныя змены ў заканадаўстве. Яны кажуць, што па некаторых пытаннях падаткавікі не могуць дамовіцца нават паміж сабой. Падобна на тое, што падатковыя органы прыслухаліся да гэтых скаргаў і паабяцалі зладзіць гандлярам семінары. Словы лідэра “Перспектывы” цытуе газета “Салідарнасць”:
“...акрамя гэтага, у міністэрстве паабяцалі зарганізаваць для прадпрымальнікаў семінар, каб растлумачыць, якія дакументы неабходны для працы ІП...”
У газеты «Советская Белоруссия» іншы погляд на гэтае пытанне і іншае меркаванне наконт вінаватых. У артыкуле “Шумок у Ждановічах” журналіст Таццяна Шчадронак агучвае асноўную прэтэнзію прадпрымальнікаў наконт пастаяннай змены правілаў рынкавага гандлю і тут жа ў гэтай сувязі выказвае сумнеў наконт кампетэнтнасці саміх бізнэсоўцаў:
“... ім, маўляў, патрабуецца юрыдычны лікбез. Аднак з вуснаў людзей, паспяховых у бізнэсе, тэзіс аб прававой непісьменнасці гучыць крыху недарэчна...
А калі ўладальнікі гандлёвых кропак наўмысна не даводзяць неабходную інфармацыю да сваіх наёмных работнікаў – гэта ўжо зусім іншая гісторыя...”
Таццяна Шчадронак і сапраўды шчодрая на з’едлівасць у бок прадпрымальнікаў, а стыль напісання артыкула досыць фамільярны. Яна піша пра “касавы апарат, які выкарыстоўваўся толькі ў якасці прадмета інтэр’ера”, пра “цнатліва чыстую кнігу ўліку тавару”, “Інтэрнэт-рэсурсы, якія ўпарта распускаюць плёткі...” і г.д.
Журналістка «Советской Белоруссии» запэўнівае, што патрабаванні ад супрацоўнікаў падатковай інспекцыі – не новыя і іх можна пачытаць на стэндах гандлёвага дому “Ждановічы”, апроч гэтага, па яе словах, работнікі падатковай службы праводзілі пастаянную растлумачальную працу з прадпрымальнікамі.
“Мала?” - пытаецца журналіст Шчадронак. “Будзем сустракацца яшчэ часцей”, - забыўшыся ў запале на сваю прафесію, піша яна ад імя падаткавікоў.
А тым часам большасць людзей на форумах у Інтэрнэце сыходзяцца ў сваіх меркаваннях на тым, што інцыдэнт у “Ждановічах” гаворыць пра нездаровае прававое поле ў Беларусі.