Пад Брэстам насмерць збілі раварыста, які ехаў у навушніках (фота)
Хлопец перасякаў трасу, не сыходзячы з ровара.
У Брэсцкім раёне 9 ліпеня 18-гадовы раварыст загінуў пад коламі грузавіка Mercedes — трагедыя здарылася на трасе М1 ля вёскі Тэльмы на ўездзе ў горад. Як высветліла ДАІ, хлопец перасякаў праезную частку не спешваючыся. Святлафору ў гэтым месцы не было. На месцы здарэння знойдзеныя навушнікі, таму магчыма, што загінулы слухаў музыку і проста страціў пільнасць.
Раварыста збіў грузавік Mercedes. Кіроўца машыны спрабаваў сысці ад сутыкнення, але не змог і зачапіў хлопца правым люстэркам задняга віду. Юнак упаў, ударыўся галавой аб асфальт і ад гэтага загінуў, перадае Onliner.by.





