Пад Ганцавічамі згарэў склад з атрутамі

У экстрэмальных умовах працавалі выратавальнікі, калі гасілі пажар на складзе з атрутамі на СВК "Беразавец". Пажарнікі прыехалі хутка, але склад згарэў яшчэ хутчэй.  Згінулі не толькі 5 тон насеннага аўсу, але атрутныя хімікаты на суму 4 млн. рублёў. Паводле старшыні калгаса Ўладзіміра Бялова, атрута была старая, неліквідная. Пасля пажару ад рэштак кантэйнераў з атрутамі смярдзела так, што было чуваць вельмі далёка.

Між тым сяляне, якія жывуць у 150-200 м ад згарэлага склада, сказалі карэспандэнту Еўрарадыё, што гэтае здарэнне іх зусім не хвалюе і за здароўе сваё ў іх трывогі няма.