Пад Гомелем легкавік пратараніў пасажырскі аўтобус, загінуў кіроўца (фота)

Легкавы аўтамабіль Acura MDX з нейкай прычыны ўчыніў лабавое сутыкненне з рэйсавым аўтобусам, які ехаў з Гомеля ў Глыбоцкае. У аўтобусе былі 14 пасажыраў, патрэбы ў медыцынскай дапамозе яны не мелі.

Кіроўцу легкавіка заціснула ў салоне, яго вызвалілі выратавальнікі і перадалі медыкам. Аднак выратаваць яму жыццё не ўдалося, 41-гадовы мужчына памёр, паведамляе прэс-служба МНС.

Фота — МНС.