Пад Гомелем загарэлася фура з сінтэтычнымі ніткамі

Фура, якая ішла па трасе М8 (мяжа Расіі — мяжа Украіны), загарэлася на хаду. Гэта здарылася каля вёскі Каравышань. Да моманту прыбыцця ратавальнікаў аўтамабіль гарэў адкрытым полымем, у выніку пажару выгарала кабіна і палова кузава. Каля паловы тавару засталася прыдатнай для эксплуатацыі, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС.


Па словах відавочцаў, з-за пажару на дарозе ўтварыўся затор, узрываліся бакі і шыны фургону.