Пад Івацэвічамі на пасяўной згарэў трактар (фота)
Новая машына 2013 года выпуска хутчэй за ўсё палыхнула з-за няспраўнай электраправодкі.
У Івацэвіцкім раёне згарэў трактар — здарэнне адбылося ўчора ўдзеннь і полі каля вёскі Уласаўцы. Калі выратавальнікі прыбылі на месца, трактар быў цалкам ахоплены полымем, а трактарыст знаходзіўся побач.
Машына МТЗ-3022 2013 года працавала ў полі на пасяўной. У выніку пажара згарэў рухавік, кабіна і колы. Пацярпелых у здарэнні няма.
Адна з версіяў інцыдэнту — няспраўнасць электраправодкі, паведамляе прэс-служба МНС.
