Пад коламі машыны на пешаходным пераходзе загінула пенсіянерка з унучкай


Як паведамляе БелаПАН, 65-гадовая жанчына са сваёй 5-гадовай унучкай пераходзілі трасу Мінск — Гомель у Пухавіцкім раёне. Яны ішлі па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, калі іх збіў аўтамабіль "Аўдзі" (ім кіраваў 41-гадовы мужчына). Пацярпелыя загінулі на месцы.



Адзначаецца, што ў бабулі і дзяўчынкі на вопратцы былі флікеры. Праводзіцца расследаванне.