Пад Крупкамі дрэва звалілася на чыгунку, быў затрыманы рух 7 цягнікоў
Увечары 16 верасня каля вёскі Красноўка Крупскага раёна адбылося здарэнне на чыгунцы. На перагоне Бобр — Слаўнае на рэйкі звалілася трухлявае дрэва, была пашкоджаная кантактная лінія. Як інфармуе прэс-служба МНС, быў затрыманы рух двух грузавых і пяці пасажырскіх электрацягнікоў (ад 20 да 50 хвілін). Пацярпелых няма.
Здымак з архіву.