Пад Ляхавічамі злавілі браканьера з нямецкай стрэльбай "Заўэр"

Да двух мільёнаў рублёў штрафу і трох год пазбаўлення волі пагражае браканьеру з Ляхавіцкага раёна, які забіў 30-кілаграмовага дзіка. Застрэленую жывёлу інспектары прыродааховы знайшлі ў лесе каля вёскі Навасёлкі. Каля забітага дзіка інспектары ўбачылі сляды людзей і па іх кінуліся ў пагоню. Аднаго з браканьераў ім удалося дагнаць і затрымаць. У трох кіламетрах ад месца здарэння прыродаахоўнікі знайшлі і стрэльбу парушальніка — нямецкую двустволку "Заўэр".

Як паведамляе газета "Ганцавіцкі час", парушальнік змешчаны ў следчы ізалятар. Забітага дзіка перадалі ў Ляхавіцкі лясгас.