Пад Магілёвам хочуць будаваць забаўляльны парк за мільярд долараў
Паводле праекта ён мае назву “Задыяк” і павінен упісацца ў канцэпцыю магілёўскай Зорнай плошчы.
Паводле праекту агульны аб'ём інвестыцый ў будаўніцтва забаўляльнага парка ацэньваецца ў мільярд долараў. Ён быў прэзентаваны на магілёўскім інвестыцыйным форуме ”Прыдняпроўе”. Шматфункцыянальнасць комплексу дасць магчымасць праводзіць тут самыя розныя масавыя мерапрыемствы: фестывалі, выставы, канцэрты, канферэнцыі і нават відовішчныя спартыўныя спаборніцтвы. На думку аўтараў праекта, будаўніцтва гэтага комплексу мае высокую эканамічную мэтазгоднасць, інфармуе БЕЛТА.
Мясцовым уладам нават прапанавалі канкрэтнае месца для будаўніцтва — у раёне аэрапорта ў Магілёўскім раёне. Зараз у свеце ёсць каля 30 аналагічных забаўляльных цэнтраў. Іх сярэднегадавая наведвальнасць складае 5-10 мільёнаў чалавек.