Пад Масквой па зубах пазналі налётчыка — гастарбайтэра з Беларусі
Серыйнага налётчыка затрымалі ў горадзе Зялёнаградзе Маскоўскай вобласці. Ім аказаўся 28-гадовы гастарбайтэр з Беларусі. На працягу лета беларус абрабаваў чатырох мясцовых жыхароў. Ён нападаў на іх у малалюдных месцах у позні час і забіраў асабістыя рэчы. Знайсці налётчыка ўдалося па асаблівай прыкмеце — у яго не было двух пярэдніх зубоў. Як паведамляе сайт netall.ru, затрыманы раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці ў Беларусі.