Пад Масквой затрымалі крымінальнага аўтарытэта з Беларусі
Крымінальнага аўтарытэта з Беларусі затрымалі ў Падмаскоўі. 53-гадовы Мікалай Салдаценка (мянушка “Салдат”) знаходзіўся ў міжнародным вышуку за бандытызм. Ён хаваўся з Дзмітроўскім раёне, дзе арэндаваў дом. Аперацыю па яго
затрыманню праводзілі сумесна расійскія і беларускія аператыўнікі.
Зараз вырашаецца пытанне пра яго экстрадыцыю на радзіму, паведамляе
Газета.ру.
Пра Салдаценку вядома, што ў 1990-х гадах ён жыў у Гомелі і ачольваў буйную арганізаваную злачынную групоўку, якая дзейнічала ў Беларусі і Расіі.
У 1996 годзе яго затрымлівалі на Браншчыне. Высветлілася, што Салдаценка кіраваў аўтамабілем “Мерсэдэс-300” (у той час такі быў у прэзідэнта Расіі Барыса Ельцына) без дакументаў.
Аўтамабіль належыў нейкай высокапастаўленай асобе з Масквы і крымінальны аўтарытэт меў ад яе даверанасць. У выніку, уплывовыя сілы дамагліся вызвалення Мікалая Салдаценкі. Пасля таго, як ён пачаў хавацца, хадзілі чуткі, што яго застрэліў кілер.